16 ліпеня 2024 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця «Галерэі мастацтваў» (2004), філіяла Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіць вялікую навуковую, экскурсійную і выставачную работу. Для пашырэння дзейнасці музею не ставала выставачных плошчаў. У 2001 г. пачалася работа па стварэнні філіяла для выставачнай дзейнасці. 27 студзеня 2004 г. Бярозаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб адкрыцці філіяла гісторыка-краязнаўчага музея. 16 ліпеня 2004 г. — у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — быў адкрыты філіял музея «Галерэя мастацтваў».
13 ліпеня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Максімавіча Арчакова (1923–2014), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Бярозы (1974)
Павел Максімавіч Арчакоў нарадзіўся 13 ліпеня 1923 г. у в. Сінія Ліпягі Ніжнедзевіцкага раёна Варонежскай вобласці. У 1939 г. закончыў 9 класаў Ніжнедзевіцкай школы, працаваў служачым. Марыў аб службе ў Чырвонай арміі. У пачатку 1940 г. напісаў ліст Наркому абароны СССР маршалу С. К. Цімашэнку з просьбай залічыць яго ў армію. 5 мая 1941 г. вызваны ў ваенкамат, залічаны курсантам Арлоўскага пяхотнага вучылішча.
У чэрвені 1941 г. курсантаў адправілі ў Беларусь на Слуцкі хімічны палігон. Вялікую Айчынную вайну Павел Арчакоў сустрэў на заходняй граніцы. 25 чэрвеня прыняў свой першы бой з захопнікамі на рацэ Ясельда. Восенню на пасадзе камандзіра ўзвода ў складзе 17-й асобнай курсанцкай стралковай брыгады абараняў Маскву ў раёне в. Крукава. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Украіне ў бітве за Дняпро, у баях за вызваленне Беларусі, у штурме Кёнігсберга і Берліна, вызваленні Прагі.
23 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Якімавіча Гаўрылюка (1911–1941), украінскага пісьменніка, удзельніка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Якімавіч Гаўрылюк нарадзіўся 23 красавіка 1911 г. у в. Забалоцце Бельскага павета Сядлецкай губерні (цяпер Бельскага ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Пецярбургу, Варонежскай і Харкаўскай губернях. Яго бацька служыў у расійскай арміі, у 1917 г. удзельнічаў у штурме Зімняга палаца, потым ў родным сяле ўзначаліў рэвалюцыйны камітэт.
23 кастрычніка 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Антонава (1915–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), ганаровага грамадзяніна г. Бярозы
Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.
2018 г. — 40 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Бярозаўскага мясакансервавага камбіната (1978), лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)
Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).
2017 г. — 540 гадоў з часу першага ўпамінання г. Бярозы ў пісьмовых крыніцах (1477)
Першыя гістарычныя звесткі аб горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці адносяцца да сярэдзіны XV ст., калі паселішча адзначана як спадчынны маёнтак роду Віштартаў-Гамшэяў. У 1477 годзе Ян Гамшэй са сваёй жонкай Барбарай заснавалі ў Бярозе Слонімскага павета ВКЛ касцёл Святой Троіцы. Гэты факт падмацоўвае думку, што ў той час Бяроза была ўжо даволі значным населенным месцам. Дакумент заснавання бярозаўскага касцёла, на жаль, не захаваўся, вядомы толькі некалькі фрагментаў i вытрымак, якія сустракаюцца ў гаспадарчых паперах кляштара картэзіянцаў.
17 студзеня 2016 г. – 55 гадоў з пачатку дзейнасці (1961) Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў
ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» заснаваны на базе Нова-Бярозаўскага вапнавага завода, які з’яўляецца адным з першых прадпрыемстваў у г. Бяроза Брэсцкай вобласці.
15 студзеня 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Горына-Каляды (1900–1938), беларускага гісторыка, прафесара МДУ, дзяржаўнага дзеяча БССР, акадэміка НАН БССР
Павел Восіпавіч Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся 15 студзеня 1900 года ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Восіп Каляда паходзіў з сялян, служыў сельскім фельчарам.
Жнівень 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі
Малочны завод у г. Бяроза Брэсцкай вобласці заснаваны ў жнiўнi 1944 года, адразу пасля вызвалення Бярозаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыём на працу першых супрацоўнікаў быў аформлены загадам № 1 ад 16 жніўня 1944 года і падпісаны першым дырэктарам Захарам Лявонціевічам Крукоўскім.
17 чэрвеня 2014 г. – 80 гадоў з часу стварэння (1934) ў Бярозе-Картузскай канцлагера для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці
Канцэнтрацыйны лагер у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер горад Бяроза Брэсцкай вобласці) быў створаны ўладамі Польскай Рэспублікі 17 чэрвеня 1934 года. Выкарыстоўваўся ў якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. У ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» камуністы, дзеячы яўрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзэфа Пілсудскага.